Пошук

19.01.2024 19:25   Паводле: КАІ / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: Roman Kraft/unsplash

28 студзеня хрысціянскія Цэрквы ў Германіі будуць разам адзначаць Экуменічную Біблійную нядзелю.

Як са спасылкай на Канферэнцыю каталіцкіх біскупаў Германіі інфармуе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, дэвізам гэтай нядзелі сёлета стане: «Божае стварэнне — дар і адказнасць». Гэты дэвіз звязаны з біблійнай гісторыяй стварэння з Кнігі Быцця. Святое Пісанне заклікае людзей клапаціцца і абараняць даручаную ім зямлю, а не эксплуатаваць яе.

Экуменічная Біблійная нядзеля была ўстаноўлена ў 1982 годзе і сумесна адзначаецца каталіцкімі, пратэстанцкімі і праваслаўнымі супольнасцямі ў Германіі.

Гэты дзень нагадвае, што Біблія знаходзіцца ў цэнтры як Кніга, што аб’ядноўвае ўсіх хрысціянаў.

У 2019 годзе Папа Францішак пастанавіў, што трэцяя нядзеля студзеня будзе адзначацца ва ўсім Касцёле як «Нядзеля Божага слова». Ініцыятыва Папы мае на мэце спрыяць таму, каб «у Божым народзе ўзрастала рэлігійнае і блізкае знаёмства са Святым Пісаннем». Нямецкі каталіцкі епіскапат вырашыў, што ў Германіі Нядзеля Божага слова будзе адзначацца разам з Экуменічнай Біблійнай нядзеляй.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа