Пошук

05.12.2023 16:01   Паводле: Vatican News / Пераклад і адаптацыя: Аляксандра Шпілеўская / Catholic.by
Брат Мэцью. Фота: taize.fr

3 снежня у касцёле Паяднання ў вёсцы Тэзэ ў Бургундзіі (Францыя) на пасаду новага прыёра экуменічнай манаскай супольнасці Тэзэ ўрачыста ўступіў англіканін з Вялікабрытаніі брат Мэцью.

Як паведамляе Польская служба парталу Vatican News, падчас вячэрняй малітвы першай нядзелі Адвэнту папярэдні прыёр, брат Алоіс перадаў кіраўніцтва экуменічнай манаскай супольнасцю Тэзэ свайму наступніку брату Мэцью.

Ужо больш за паўстагоддзя ён прымае натоўпы маладых людзей, якія шукаюць адказу на пытанне аб сэнсе жыцця, сяброўстве і пакліканні, якое даў ім Бог.

Брат Марэк, першы паляк, які далучыўся да супольнасці Тэзэ, распавёў, што брат Алоіс, які паходзіць з Германіі, узяў на сябе адказнасць за супольнасць у жніўні 2005 года пасля смерці яе заснавальніка брата Ражэ, які абраў яго сваім наступнікам.

Ілюстрацыйнае фота / Canva.com

«Брат Алоіс быў падрыхтаваны братам Ражэ, ён шмат гадоў ведаў, што будзе прыёрам. Яму гэта таксама вельмі дапамагло, хоць ён і зараз казаў мне, што яны ніколі не садзіліся за стол, каб разам пагаварыць пра тое, як павінна выглядаць служба прыёра: ён быў прасякнуты тым, як брат Ражэ быў прыёрам сярод нас», — падзяліўся брат Марэк.

Пасля малітвы браты рушылі працэсіяй да касцёла Паяднання. Там брат Алоіз публічна перадаў адказнасць за супольнасць свайму наступніку. 

Законнікі маліліся аб дарах Духа Святога для брата Мэцью, а мясцовы каталіцкі біскуп і прадстаўнікі праваслаўнай, англіканскай і пратэстанцкай канфесій узносілі да Пана Бога просьбы аб патрэбных ласках для новага прыёра.

Чаканнямі ад новага кіраўніка падзяліўся брат Мацей: «Першае і самае галоўнае пакліканне нашай супольнасці — быць братамі: братамі адзін для аднаго і братамі Хрыста. Брат Мэцью, новы прыёр, у першую чаргу адказвае за нас, каб мы маглі быць братамі адзін аднаму кожны дзень у нашым самым сціплым, простым жыцці. Ён ёсць і павінен быць тым, хто павінен нас аб’яднаць, хто павінен дапамагчы нам знайсці Хрыста, хто павінен дапамагчы нам жыць Духам Святым, Яго дарамі кожны дзень, каб мы разам маглі прыносіць Яго плён», — сцвердзіў законнік.

Абноўлена 06.12.2023 12:44
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця