Пошук

01.12.2023 12:05   Vatican News / Пераклад і адаптацыя: Аляксандра Шпілеўская
Базыліка св. Яна на Латэране. Ілюстрацыйнае фота / Сanva.com

29 лістапада у базыліцы святога Яна на Латэране ў Рыме адзначылі 800-годдзе рэгулы святога Францішка з Асізі. 

Пра гэта паведамляе Польская рэдакцыя парталу Vatican News.

800 гадоў таму Папа Ганорый III булай Solet annuere афіцыйна зацвердзіў статут братоў францішканаў пад назвай «Асізскія пакаянцы». Гэта падзея адбылася 29 лістапада 1223 года.

«Для нас гэта момант падзячнай малітвы і вяртання да нашых каранёў», — кажа пра гадавіну брат Марко Мароні, генеральны кусташ кляштара святога Францішка ў Асізі (Італія).

Манах падкрэслівае, што ў гэты дзень у кляштарах па ўсім свеце францішкане звычайна аднаўляюць свае абяцанні. 

«Гэта напамін пра нашае жаданне ісці за Езусам паводле правілаў, падрыхтаваных Бедняком з Асізі, якое адлюстроўвае і моцна акрэслівае францішканскі дух», — кажа брат Марко Мароні.

«У пэўным сэнсе дзякуючы гэтаму юбілею мы нанава прымаем гэтае правіла, яно нам зноў уручаецца. Важна, каб мы паўтаралі нашае «так» Богу і жадалі трымацца Евангелля», — сцвердзіў кусташ. 

Ён падкрэсліў, што для сустрэчы братоў усёй францішканскай сям’і і людзей, якія жывуць духам святога Францішка, святыня Яна на Латэране была абрана спецыяльна, бо менавіта тут быў зацверджаны статут. 

«Падчас цырымоніі мы ўзгадалі ўсе дванаццаць раздзелаў статуту, суправаджаючы сведчаннямі жыцця і нашага служэння, — падзяліўся брат Марко. — Мы таксама выслухалі пасланне Папы Францішка да нас. Выбіраючы сваё імя на пачатку свайго служэння і на працягу дзесяці гадоў пантыфікату, Святы Айцец паказвае сваю прыхільнасць да францішканскай харызмы, а ў яго вучэнні важнае месца займае клопат пра стварэнне, які праяўляў і наш заснавальнік. Мы адчуваем блізкасць і клопат Папы пра ўсіх францішканаў, якія засноўваюцца га гэтым старадаўнім статуце, што дзейнічае і цяпер».

Абноўлена 01.12.2023 12:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа