Пошук

01.04.2022 12:55   Паводле: Vatican News
Ілюстрацыйная выява: Dioceseofbrooklyn.org

Сусветным дням моладзі ў Лісабоне па традыцыі будуць папярэднічаць Дні моладзі ў дыяцэзіях. Яны пройдуць з 26 па 31 ліпеня 2023 года.

Як са спасылкай на арганізацыйны камітэт моладзевага форума паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, на працягу гэтага тыдня пілігрымы змогуць лепш пазнаёміцца з мясцовым Касцёлам і правесці час з жыхарамі Партугаліі напярэдадні галоўных падзей Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у сталіцы краіны Лісабоне  з 1 па 6 жніўня 2023 года. Маладых удзельнікаў з усяго свету рыхтуюцца прыняць сямнаццаць партугальскіх дыяцэзій: Алгарвэ, Ангра, Авэйру, Бежа, Брага, Браганса-Міранда, Каімбра, Эвара, Фуншал, Гуарда, Ламегу, Лейрыя-Фаціма, Парталегрэ-Каштэлу Бранку, Порту, Віяна-ду-Каштэлу, Вільярэаль, Візэў.

Пасля самастойнага выбару дыяцэзіі і папярэдняй рэгістрацыі, пілігрымы будуць запрошаны ўзяць удзел у духоўнай і культурнай праграме, падрыхтаванай кожнай дыяцэзіяй.

Большасць з маладых вернікаў з розных частак свету прымуць партугальскія сем’і, што таксама з’яўляецца важным і каштоўным элементам гэтага этапу СДМ.

Упершыню Дыяцэзіяльныя дні, якія папярэднічаюць сустрэчы моладзі з усяго свету са Святым Айцом, былі арганізаваныя ў 1997, калі СДМ адбываліся ў Парыжы.

Абноўлена 02.04.2022 08:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.