Пошук

26.11.2021 10:45   Catholic.by
Фота: atb.com.bo

24 лістапада ў балівійскім горадзе Ла-Пас, які з’яўляецца фактычнай сталіцай гэтай краіны, размешчанай у цэнтральнай частцы Паўднёвай Амерыкі, адбыўся напад на сядзібу мясцовага епіскапату.

Як паведаміла Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, выбуховая прылада спрацавала пры ўваходзе ў будынак, дзе знаходзіцца офіс Канферэнцыі біскупаў Балівіі. У выніку выбуху быў пашкоджаны будынак, але абышлося без ахвяраў.

Епіскапат апублікаваў відэа з камеры назірання, на якім відаць, як невядомы з каптурам на галаве і ў пальчатках пакінуў перад дзвярыма нейкі прадмет і ўцёк. Праз 20 секунд прагучаў выбух.

Адказнасць за напад ніхто на сябе не ўзяў, але, як адзначае місіянерскае агенцтва Fides, ён можа быць звязаным з пазіцыяй Касцёла адносна нядаўняга здарэння з 11-гадовай дзяўчынкай, якая была згвалчана і зацяжарыла.

Балівійскія біскупы заклікалі да абароны жыцця як ахвяры гвалту, так і яе дзіцяці. Яны нагадалі, што нікога нельга прымушаць рабіць аборт, нават у выпадку згвалтавання, паколькі «аборты ў Балівіі з’яўляюцца злачынствам».

Пасля гэтай заявы група дэманстрантаў сабралася 27 кастрычніка каля сядзібы епіскапату і размалявала сцены фарбай.

Абноўлена 26.11.2021 10:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа