Пошук

20.04.2020 12:51   Паводле: Svjazep.org
Фота Savelli Religious

20 красавіка завяршылася агульнахрысціянская ініцыятыва малітвы аб спыненні пандэміі FinduCovid19.

Пра гэта паведамляе Svjazep.org. У Беларусі да малітвы далучыліся 315 чалавек (столькі зарэгістравалася на сайце).

Між іншым, як адзначаецца, у суботу 11 красавіка, калі прэса абвясціла пра больш за 103 тысячы смерцяў у свеце ад Covid-19 са 193 краін, па апошнім падліку ўдзельнікаў руху выявілася, што таксама 103 тысячы чалавек са 193 краін далучыліся да гэтага міжнароднага руху і маліліся разам, каб спыніць пандэмію.

«Гэтая міжнародная ініцыятыва прынесла шмат плёну, і мы славім Пана, — адзначаюць у арганізацыйным камітэце гэтай акцыі. — Перадусім, мы ўдзячныя Яму за любоў да адзінства, якую Ён паслаў нам, якія належаць да розных народаў і розных хрысціянскіх канфесій.

Мы таксама дзякуем Яму за зніжэнне колькасці выпадкаў захворвання Covid-19, якое было адзначана за апошнія дні ў некалькіх сур'ёзна пацярпелых краінах (такіх, як Італія, Іспанія, Францыя...). Так, дзякуй, Езус!»

«Вядома, мы будзем працягваць памятаць і маліцца за ўсіх, хто ўсё яшчэ пакутуе ад гэтай пандэміі (пацыенты, медыцынскі персанал, сем'і)...

Такім чынам, хоць гэтая ініцыятыва падыходзіць да канца, малітва не павінна спыняцца», — дадаюць арганізатары, а таксама запрашаюць усіх жадаючых працягваць маліцца за свет.

Абноўлена 20.04.2020 12:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.