Пошук

17.08.2017 11:10   be.radiovaticana.va / Catholic.by

Святы Айцец з заклапочанасцю сочыць за сітуацыяй у Сьера-Леонэ. На працягу некалькіх апошніх дзён насельніцтва гэтай заходнеафрыканскай краіны пакутуе ад моцнай паводкі і апоўзня, якія былі выкліканы зацяжнымі дажджамі.

На дадзены момант вядома, што ахвярамі стыхійнага бедства сталі па меншай меры 400 чалавек. Каля 600 чалавек лічацца зніклымі без весткі. Даху над галавой пазбавіліся каля 2 тыс. жыхароў краіны.

У спачувальнай тэлеграме, скіраванай 16 жніўня за подпісам Дзяржсакратара Яго Святасці кардынала П’етро Параліна на імя арцыбіскупа Фрытаўна Чарльза Эдварда Тамба Папа выказаў свой глыбокі боль па прычыне “разбуральных наступстваў” паводкі. Пантыфік запэўніў у сваёй малітве за загінулых і блізкасці да ўсіх, хто згубіў сваіх родных, а таксама да працаўнікоў ратавальных службаў, якія аказваюць неабходную падтрымку ахвярам бедства.

Памятаючы пра насельніцтва Сьера-Леонэ, падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане 15 жніўня Пантыфік даверыў Маці Божай “трывогі і боль народаў, якія ў многіх частках свету пакутуюць ад прыродных катаклізмаў, сацыяльнай напружанасці ці канфліктаў”. “Няхай наша нябесная Маці здабудзе для ўсіх суцяшэнне і будучыню спакою і згоды”, - сказаў Святы Айцец.

Абноўлена 17.08.2017 15:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця