Пошук

14.09.2026 11:35   Catholic.by
Фота: з прыватнага архіва біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB

14 верасня Святому Айцу Льву XIV спаўняецца 71 год. З гэтай нагоды Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе ў адрас Пантыфіка словы віншаванняў.

Мінск, 14 верасня 2026 г.

Ваша Святасць, Святы Ойча!

З нагоды Вашага дня нараджэння маю гонар звярнуцца да Вас ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі і ўсёй супольнасці каталіцкіх вернікаў нашай краіны.

Хачу выказаць нашу глыбокую ўдзячнасць Божаму Провіду за Вашае апостальскае служэнне, якое Вы нясеце з такой любоўю і самаадданасцю дзеля дабра паўсюднага Касцёла і ўсяго чалавецтва.

Мы з удзячнасцю захоўваем у памяці тую ўвагу, якую Вы праявілі да нашай зямлі, — пра што сведчаць накіраванне Вамі кардынала Клаўдыё Гуджэроці ў Беларусь у якасці Вашага спецыяльнага пасланніка, а таксама Ваша добразычлівасць падчас нашага нядаўняга візіту, калі мы мелі радасць уручыць Вам абраз Маці Божай Будслаўскай і аднавіць запрашэнне наведаць нашу краіну.

У гэты святочны дзень мы ўзносім нашы малітвы да Пана — міласэрнага Айца, — просячы Яго шчодра благаславіць Вас і Вашае служэнне; мы молімся, каб Ён адарыў Вас здароўем і сіламі, каб Хрыстовы статак пад Вашым кіраўніцтвам мог працягваць свой пілігрымскі шлях надзеі з адноўленай руплівасцю.

 Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

Абноўлена 14.09.2026 11:59
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа