Пошук

23.02.2024 14:36   Vatican News
Ілюстрацыйнае фота: thevaticantickets.com

Папа Францішак прызначыў у Раду Секцыі па сувязях з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыята кардыналаў Тагле, Чэрнага і Гуджэроцці, а таксама дырэктара службы сацыяльных камунікацый і місіянерскай службы Рымскага вікарыяту айца Альбанэзэ.

Як са спасылкай на Прэс-службу Святога Пасаду паведаміла 22 лютага Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, Святы Айцец прызначыў чатырох новых членаў Рады Секцыі па сувязях з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі Дзяржаўнага сакратарыяту, так званай другой секцыі, якую ўзначальвае арцыбіскуп Пол Рычард Галахер.

Новымі членамі Рады сталі про-прэфект Дыкастэрыі па евангелізацыі кардынал Луіс Антоніё Тагле, прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека кардынал Майкл Чэрны, а таксама прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў кардынал Клаўдыё Гуджэроцці.

Папа таксама прызначыў членам Рады айца Джуліё Альбанезэ, дырэктара службы сацыяльных камунікацый і місіянерскай службы Рымскага вікарыяту.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця