Пошук

08.09.2023 17:51   Vatican News
Нунцый Ёзіч падчас сустрэчы з Папам Францішкам у верасні 2022 года. Архіўнае фота: Vatican Media

8 верасня адбылася сустрэча Святога Айца Францішка з арцыбіскупам Антэ Ёзічам, Апостальскім нунцыем у Беларусі.

Пра гэта са спасылкай на прэс-службу Святога Пасаду паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

Аб змесце размовы падчас аўдыенцыі, якая прайшла раніцай у ватыканскім Апостальскім палацы, не паведамляецца.

Арцыбіскуп Антэ Ёзіч з’яўляецца прадстаўніком Папы Францішка ў Беларусі з 21 мая 2020 года. Ён стаў другім харвацкім іерархам на пасадзе Апостальскага нунцыя ў Беларусі. З 15 верасня 2004 года па 15 ліпеня 2011 года дыпламатычнае прадстаўніцтва Святога Пасада ў краіне ўзначальваў арцыбіскуп Марцін Відавіч, які, як і цяперашні нунцый, належыць да духавенства Спліцка-Макарскай архідыяцэзіі.

Абноўлена 08.09.2023 20:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.