Пошук

05.06.2023 12:39   Vatican News
Кардынал Матэо Дзупі. Фота: laprensalatina.com

Кардынал Матэо Дзупі скіраваўся ў Кіеў у якасці спецыяльнага пасланніка Папы Францішка.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, гэты высокі італьянскі іерарх правядзе ў сталіцы Украіны два бліжэйшыя дні з міратворчай місіяй.

«5–6 чэрвеня 2023 года кардынал Матэо Марыя Дзупі, арцыбіскуп Балонскі і старшыня Канферэнцыі біскупаў Італіі, наведае Кіеў у якасці пасланніка Святога Айца Папы Францішка.

Гаворка ідзе пра ініцыятыву, галоўная мэта якой — глыбока выслухаць украінскія ўлады аб магчымых шляхах дасягнення справядлівага міру і падтрымаць жэсты чалавечнасці, якія маглі б паспрыяць паслабленню напружанасці», — інфармуе Прэс-служба Святога Пасаду.

20 мая афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду Матэо Бруні пацвердзіў, што Папа Францішак даручыў кардыналу Матэо Дзупі «ўзначаліць, ва ўзгадненні з Дзяржаўным сакратарыятам, місію, якая магла б спрыяць аслабленню напружанасці ў канфлікце ва Украіне, у надзеі, якая ніколі не пакідала Святога Айца, што гэта зможа ініцыяваць мірныя шляхі».

Непасрэднай задачай міратворчай місіі кардынала Матэо Дзупі з’яўляецца не пасярэдніцтва, а садзейнічанне стварэнню атмасферы, якая магла б прывесці да мірнага ўрэгулявання, адзначаў у размове з журналістамі 26 мая кардынал Дзяржсакратар П’етро Паралін.

Абноўлена 05.06.2023 12:42
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця