Пошук

02.03.2023 06:12   Vatican News
Выява: Vatican News

1 сакавіка ў Ватыкане прэзентавалі лагатып і дэвіз Апостальскага падарожжа Святога Айца ў Венгрыю.

Як паведамлялася, Пантыфік мае намер наведаць венгерскую сталіцу Будапешт ужо гэтай вясной, з 28 па 30 красавіка.

Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News адзначае, што галоўным элементам прадстаўленага ў Ватыкане лагатыпа быў выбраны Ланцуговы мост у Будапешце — самы старажытны мост у Венгрыі. Сімвал сталіцы і ўсёй краіны, ён быў збудаваны, каб злучыць гарады Буда і Пешт, падзеленыя Дунаем. Мост, сугучны са словам Пантыфік, нагадвае пра важнасць будавання мастоў паміж людзьмі, аб чым часта кажа Святы Айцец.

На пілонах моста відаць колеры Святога Пасаду (белы і жоўты) і Венгрыі (чырвоны, белы і зялёны).

Мост змешчаны ўнутры круга, які сімвалізуе Эўхарыстыю, а таксама свет, адкуплены Хрыстом, — адзначаецца ў афіцыйным апісанні сімвала падарожжа.

У левым баку круга знаходзіцца выява крыжа, якая нагадвае пажаданне Папы Францішка, выказанае ім 12 верасня 2021 года ў Будапешце, аб тым, каб крыж мог стаць мостам паміж мінулым і будучыняй. З правага боку ад круга размешчаны дэвіз пілігрымкі: «Хрыстус — наша будучыня», а таксама надпіс: Папа Францішак у Венгрыі, 28–30 красавіка 2023.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця