Пошук

05.04.2022 11:18   Паводле: Vatican News

Генеральны Сакратарыят Сіноду Біскупаў апублікаваў дакумент пад назвай «Біблейскія крыніцы аб сінадальнасці».

Як паведаміла 5 красавіка Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, дакумент, распрацаваны міжнароднай біблейскай групай Камісіі па духоўнасці пры Сакратарыяце Сіноду, прапануе lectio divina і аналіз тэкстаў Старога і Новага Запавету, што павінна служыць больш глыбокаму разуменню феномена сінадальнасці.

Тэксты маюць на мэце дапамагчы мясцовым Касцёлам у бягучых сінадальных кансультацыях і наступных этапах сінадальнага працэсу.

Акрамя lectio divina і аналізу тэкстаў Святога Пісання, дакумент утрымлівае фрагменты дагматычнай канстытуцыі Dei Verbum Паўла VI і адгартацыі Verbum Domini Бэнэдыкта XVI, прысвечаныя сінадальнасці ў Касцёле.

Ватыканскі рэсурс нагадвае, што 17 кастрычніка мінулага года ва ўсіх дыяцэзіях свету распачаў працу Сінод Біскупаў, які склікаў Папа Францішак на тэму: «На карысць Касцёла сінадальнага: камунія, удзел і місія».

Як падкрэсліў дырэктар Беларускай рэдакцыі парталу Vatican News ксёндз Аляксандр Амяльчэня, цяперашні Сінод — унікальны: ён мае адмысловую методыку працы. Упершыню асамблея праходзіць у тры этапы: на мясцовым, кантынентальным і ўніверсальным узроўнях і ахоплівае перыяд з кастрычніка 2021 года па кастрычнік 2023 года.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.