Пошук

29.03.2021 10:56   Паводле: Vatican News
Фота: Masyudi F/Xinhua

У Пальмовую нядзелю 28 сакавіка перад малітвай «Анёл Панскі» ў Ватыкане Папа Францішак заклікаў маліцца за ўсіх ахвяраў насілля, асабліва за пацярпелых у выніку нападу, які адбыўся той нядзельнай раніцай у Інданезіі перад катэдральным касцёлам у Макасары.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, 28 сакавіка, у Пальмовую нядзелю, два тэрарысты-смяротнікі ўчынілі выбух перад катэдрай у Макасары на востраве Сулавесі.

Раненні атрымалі па меншай меры пяць вернікаў, якія выходзілі са святыні пасля святой Імшы, і дзевяць мінакоў.

Тэрарысты спрабавалі трапіць унутр касцёла, але іх не пусціла ахова, тады яны прывялі ў дзеянне выбуховае прыстасаванне перад бакавой брамай, якая вядзе на касцёльную тэрыторыю.

Прэзідэнт Інданезіі Джоко Відодо, які выступіў са зваротам па тэлебачанні, назваў тэрарызм злачынствам супраць чалавечнасці, якое не мае сувязі з ніводнай рэлігіяй. Палітык заклікаў жыхароў краіны маліцца аб аздараўленні параненых.

Інданезія з’яўляецца найбольшай мусульманскай краінай свету. Хрысціянскія святыні тут часта становяцца аб’ектамі тэрактаў. У 2018 годзе, падчас нападаў на тры касцёлы на востраве Ява, загінулі 13 чалавек.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.