Пошук

06.03.2020 13:31   Паводле: Vatican News / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: meteoweek.com

Раніцай 6 сакавіка кіраўнік прэс-службы Святога Пасаду Матэо Бруні паведаміў, што ватыканская ўстанова аховы здароўя была часова зачынена з-за неабходнасці правесці комплексную дэзінфекцыю пасля выяўленага ўчора выпадку заражэння каранавірусам.

«Сёння раніцай усе амбулаторныя аддзяленні прыпынілі сваю дзейнасць з мэтаю абеззаражвання памяшканняў пасля таго, як учора ў аднаго з пацыентаў быў дыягнаставаны вірус COVID-19. Аднак аддзяленне першай медыцынскай дапамогі працягвае працаваць.

Дырэкцыя па справах аховы здароўя і гігіены інфармуе адпаведныя італьянскія ўлады, а між тым было распачата выкананне прадпісаных у такіх выпадках санітарных пратаколаў», — перадае словы Матэо Бруні італьянская рэдакцыя парталу Vatican News.

Учора паведамлялася пра магчымасць часовага закрыцця з-за каранавірусу таксама Папскіх навучальных установаў, аднак пакуль адпаведнае рашэнне не было прынята.

Абноўлена 06.03.2020 13:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа