Пошук

10.12.2018 08:31   Тэкст: sdb.by / Дар’я Купцова / Фота: Аляксандра Шчыглінская / Catholic.by

7 снежня ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля, што ў сталічным мікрараёне Серабранка, адбылося моладзевае чуванне на тэму «Святыя + Маладыя».

Чуванне, у якім бралі ўдзел юнакі і дзяўчаты з розных куткоў Беларусі, распачалося св. Імшой, якую цэлебраваў кс. Павел Шчарбіцкі SDB.

Падчас казання моладзь разам з айцом рэдэмптарыстам Анджэем Ядкоўскім разважала над пытаннем «Дзе я сапраўдны?»

Варта адзначыць, што св. Імшой увечары распачаліся парафіяльныя рэкалекцыі, якія на працягу трох дзён праводзіў ксёндз Анджэй.

Пасля св. Імшы адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з тэматычным разважаннем, дзякуючы якому удзельнікі чування бліжэй пазнаёміліся з маладымі святымі: св. Тэрэзай ад Дзіцяткі Езуса і св. Тарцызіем.

Пазнаёміцца з іншымі маладымі святымі можна было падчас малітвы Ружанца, да якой на хвалях «Радыё Марыя» далучыліся таксама радыёслухачы.

Быў і час на асабістую малітву, Вяночак да Божай Міласэрнасці і гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі. Чуванне скончылася св. Імшой на світанні ў гонар Беззаганнай.

Абноўлена 10.12.2018 17:35
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.