Пошук

08.01.2018 14:13   Фота: Святлана Лабковіч / Catholic.by

Канцэрт гурта Rybyproject, які 7 студзеня прайшоў у мінскай парафіі Маці Божай Будслаўскай, стаў першым калядным выступленнем гурта ў беларускай сталіцы.

Удзельнікі гурта выканалі як усім вядомыя калядкі, так і аўтарскія песні на словы Ядзвігі Багдановіч —  адной з «ідэйных» заснавальніц гурта.

Асаблівым падарункам для слухачоў стала песня «Mary, did you know?», перакладзеная на беларускую мову.

«Падчас канцэрту, які мы назвалі „Калядны вір”, слухачы пачулі не толькі калядныя спевы, але і гісторыі таго, як святкуюць Божае Нараджэнне ў сем’ях некаторых з нас, а таксама ў парафіях, дзе мы выраслі», — адзначае адна з салістак гурта Алёна Кот.

Адной з такіх гісторый, паводле слоў дзяўчыны, стаў аповед пра калядаванне парафіянаў у вёсцы Шарашова Пружанскага раёна (Пінская дыяцэзія), падчас якога мясцовыя бабулі збіраюць ахвяраванні на касцёл.

Наступнае выступленне «Рыбаў» адбудзецца 10 лютага на фестывалі хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў» у Баранавічах.

Абноўлена 08.01.2018 23:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа