Пошук

20.08.2017 17:46   Catholic.by

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі паведамляе, што ў ліпені-верасні 2017 года адбываюцца наступныя персанальныя змены ў архідыяцэзіі:

З 20 ліпеня 2017 года:
а. Стэфан Павел Пупейка OFM
прызначаецца вікарыем парафіі св. Антонія ў г. Слуцку і вікарыем парафіі Маці Божай Фацімскай у г. Любані Нясвіжскага дэканата.

З 1 жніўня 2017 года:
Кс. Адам Врубель MSF звальняецца з пасады адміністратара з правамі пробашча парафіі св. Казіміра ў г. Стоўбцы Стаўбцоўскага дэканата і прызначаецца пробашчам парафіі св. Ганны ў г. Дзяржынску Стаўбцоўскага дэканата;
Кс. Рышард Пежхала MSF звальняецца з пасады адміністратара з правамі пробашча парафіі св. Ганны ў г. Дзяржынску Стаўбцоўскага дэканата і прызначаецца пробашчам парафіі св. Казіміра ў г. Стоўбцы Стаўбцоўскага дэканата, а таксама адміністратам парафіі святых Апосталаў Пятра і Паўла ў в. Новы Свержань Стаўбцоўскага дэканата;
Кс. Томаш Маліноўскі MSF звальняецца з пасады адміністратара з правамі пробашча парафіі св. Казіміра ў г. Лагойску Вілейскага дэканата і прызначаецца пробашчам парафіі св. Ганны ў г.п. Плешчаніцы Вілейскага дэканата;
Кс. Войцех Вальчына MSF звальняецца з пасады адміністратара з правамі пробашча парафіі св. Ганны ў г.п. Плешчаніцы Вілейскага дэканата і прызначаецца пробашчам парафіі св. Казіміра ў г. Лагойску Вілейскага дэканата.

З 10 жніўня 2017 года:
Кс. Раман Страшко прызначаны вікарыем парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Мінску дэканата Мінск-Захад.

З 20 жніўня 2017 года:
Кс. Павел Беразун прызначаны вікарыем парафіі св. Юзафа ў г. Маладзечна Маладзечанскага дэканата;
Кс. Міхал Бубен звольнены з пасады вікарыя парафіі св. Юзафа ў г. Маладзечна Маладзечанскага дэканата і прызначаны вікарыем парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Будслаў Мядзельскага дэканата;
Кс. Дзяніс Бразінскі звольнены з пасады вікарыя парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Магілёве Магілёўскага дэканата;
Кс. Вадзім Сурвіла звольнены з пасады адміністратара з правамі пробашча парафіі Божай Міласэрнасці ў г. Магілёве Магілёўскага дэканата.

З 26 жніўня 2017 года:
Кс. Вадзім Мізер МІС звальняецца з пасады вікарыя парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Барысаве Барысаўскага дэканата;
Кс. Віталій Даніловіч МІС прызначаецца вікарыем парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Барысаве Барысаўскага дэканата.

З 1 верасня 2017 года:
Кс. Аляксандр Фамяных звольнены з пасады вікарыя парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Мінску дэканата Мінск-Захад.

З 5 верасня 2017 года:
Кс. Аўгуст Калясінскі звольнены з пасады вікарыя парафіі св. Сымона і св. Алены ў г. Мінску дэканата Мінск-Захад і прызначаны вікарыем парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў г. Вілейка Вілейскага дэканата;
Кс. Ігар Мутрук звольнены з пасады вікарыя парафіі Божага Цела ў г. Нясвіж Нясвіжскага дэканата і прызначаны вікарыем парафіі Спаслання Святога Духа ў г. Барысаве Барысаўскага дэканата;
Кс. Віталій Стрыга звольнены з пасады вікарыя парафіі Спаслання Святога Духа ў г. Барысаве Барысаўскага дэканата і прызначаны вікарыем парафіі Божага Цела ў г. Нясвіж Нясвіжскага дэканата;
Кс. Юзаф Сярпейка звольнены з пасады вікарыя парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў г. Вілейка Вілейскага дэканата і прызначаны вікарыем парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Магілёве Магілёўскага дэканата;
Кс. Дзмітрый Чупрын прызначаны вікарыем парафіі св. Сымона і св. Алены ў г. Мінску дэканата Мінск-Захад.

З 10 верасня 2017 года:
Кс. Віталій Драздоўскі звольнены з пасады адміністратара з правамі пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Магілёве Магілёўскага дэканата і з пасады дэкана Магілёўскага дэканата і прызначаны пробашчам парафіі св. Юзафа ў г. Крупкі Барысаўскага дэканата;
Кс. Віталій Маргуноў звольнены з пасады адміністратара з правамі пробашча парафіі св. Юзафа ў г. Крупкі Барысаўскага дэканата і прызначаны пробашчам парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Магілёве Магілёўскага дэканата.

Кс. Дзмітрый Пухальскі
Канцлер курыі
Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Абноўлена 21.08.2017 22:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця