Пошук

18.07.2016 00:00  

17 ліпеня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Друі стартаваў другі мастацкі пленэр «Пачаткі». Пленэр урачыста адкрыў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

Асноўная мэта пленэру — спроба дыялогу паміж мастацтвам і рэлігіяй. Архімандрыт Сяргей Гаек звярнуў асаблівую ўвагу на глыбіню і сэнс паняцця «культура», раскрыццё культуры ў мастацтве і месца Міласэрнага Бога, які з’яўляецца асноўнай крыніцай натхнення і таленту чалавека.

У гэтым годзе ў імпрэзе ўдзельнічаюць 30 прафесійных мастакоў, якія прыбылі ў мястэчка з усёй Беларусі. Адметна, што разам з мэтрамі беларускага мастацтва і выкладчыкамі жывапісу ў пленэры прымаюць удзел таксама навучэнцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.


Адкрыццё імпрэзы было дапоўнена духоўнымі спевамі і жывой класічнай музыкай.


Першы мастацкі пленэр «Пачаткі» праходзіў у друйскім касцёле 6-12 ліпеня 2015 г.

Яўген Бераза, (AG)

Фота Юрыя Лабашова

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа