Пошук

17.11.2026 12:58   Паводле: pinskdiocese.by / Catholic.by

8 лістапада на заканчэнне Актавы малітваў за памерлых Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка наведаў парафію Найсвяцейшай Тройцы ў Шэрашаве (Пінская дыяцэзія, Пружанскі дэканат), дзе разам з вернікамі памаліўся асабліва за спачылых святароў Пінскай дыяцэзіі.

Важнай падзеяй гэтага дня стала асвячэнне помніка на магіле святой памяці біскупа Казіміра Велікасельца, якая знаходзіцца на прыкасцёльных могілках. Біскуп Антоні, асвячаючы устаноўлены помнік, заахвоціў вернікаў памятаць пра спачылага іерарха, жыццё і самаадданае служэнне якога ўпісана залатымі літарамі ў гісторыю Касцёла і роднага краю. Таксама пастыр Пінскай дыяцэзіі выказаў словы ўдзячнасці ўсім, хто прычыніўся да арганізацыі і выканання прац звязаных з устаноўкай помніка.

Біскуп Казімір Велікаселец адышоў у вечнасць 8 лютага 2026 года ў Гомелі, дзе служыў на працягу апошніх гадоў падтрымліваючы мясцовых вернікаў у іх стараннях па адраджэнні гістарычнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і пабудове парафіяльнага касцёла.

Біскуп Казімір быў пахаваны на могілках каля касцёла ў роднай парафіі ў Шэрашаве згодна з яго завяшчаннем. Тут таксама знаходзіцца магіла яго бацькоў.

Абноўлена 17.11.2026 13:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця