Пошук

10.07.2026 09:49   Паводле: Grodnensis.by / Catholic.by

Гродзенская дыяцэзія запрашае далучыцца да пілігрымак, якія адбудуцца ў ліпені і жніўні, каб разам аддаць хвалу Богу і ўшанаваць святых і благаслаўлёных, дзейнасць якіх звязана з беларускімі землямі, просячы іх заступніцтва.

У другой палове ліпеня пройдзе пілігрымка да месца смерці благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай

18 ліпеня адбудзецца пешая пілігрымка Гродна — Адамавічы — форт №2 (Навумавічы) да месца спачыну жыхароў Гродна і Ліпска, у тым ліку благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай, расстраляных у час Другой сусветнай вайны.

Пілігрымка вырушыць з гродзенскага касцёла Маці Божай Анёльскай у 11.30. У 18.00 на месцы смерці ахвяр вайны адбудзецца Імша ў памяць аб іх.

Да форту №2 можна таксама даехаць на аўтобусе ад прыпынку грамадскага транспарту ля крамы «Баторыя», ад’езд у 17.00.

Вяртанне ў Гродна пасля Імшы, аплата за праезд добраахвотная.

У навагрудскім санктуарыі назарэтанак-мучаніц пройдзе малітоўнае чуванне

31 ліпеня 1 жніўня ў санктуарыі благаслаўлёных назарэтанак мучаніц у Навагрудку (касцёле Перамянення Пана) пройдзе начное малітоўнае чуванне.

Чуванне праводзіцца ў памяць навагрудскіх сясцёр назарэтанак, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

«Санктуарый запрашае вас раздзяліць гадзіны супольнай малітвы, цішыні і падзякі. 83 гады таму адзінаццаць назарэтанак прынесла найвялікшую ахвяру  сёстры аддалі сваё жыццё дзеля выратавання сем'яў Навагрудка і святара. Мы збярэмся разам, каб прайсці іх апошні зямны шлях: ад месца іх мучаніцтва да святла Імшы на світанні, адкрыць свае сэрцы на заклік Хрыста і памаліцца за нашыя сем'і. Прыйдзіце, каб у цішыні начнога чування знайсці духоўную моц, суцешыць сваю душу і ахінуць малітвай тых, хто найбольш патрэбны Божай міласэрнасці»,

— кажуць арганізатары. 

Праграма:

31 ліпеня, пятніца

  • 18.00 святая Імша на месцы расстрэлу сясцёр (у лесе за горадам);
  • 21.00 канферэнцыя «Гатоўнасць сказаць Богу "так" у цяжкія хвіліны» (ксёндз Павел Скуба);
  • 22.00 выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, уступная малітва;
  • 23.00 разважанні пра ахвяру «Няма большай любові за тую, калі хто жыццё сваё аддае за сяброў сваіх», Вяночак у гонар навагрудскіх мучаніц.

1 жніўня, субота

  • 0.00 15 хвілін глыбокай цішыні, Ружанец за сем'і;
  • 1.00 малітва за святароў і аб новых пакліканнях;
  • 2.00 спевы канонаў;
  • 3.00 малітва праслаўлення, гімн «Te Deum», Літанія праз заступніцтва навагрудскіх мучаніц;
  • 4.00 Ютрань аб мучаніках;
  • 4.30 (прыблізны час расстрэлу сясцёр) святая Імша.

Пілігрымка Гродна-Рось запрашае ўдзельнікаў

1 жніўня адбудзецца ХХIV пешая пілігрымка з Гродна ў дыяцэзіяльны санктуарый Пана Езуса Журботнага ў Росі. Яе сёлетні дэвіз  «Я пасылаю вас» (Ян 20,21).

Маршрут пілігрымкі: Гродна Вялікія Эйсманты Рэпля — Рось.

Пілігрымка пачнецца малітвай у касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах.

Да ўдзелу ў пілігрымцы запрашаюцца ўсе ахвотныя.

Запісацца можна да 30 ліпеня ТУТ>>>

Больш падрабязная інфармацыя па тэлефоне:

+ 375 (29) 784 05 72 — ксёндз канонік Юрый Марціновіч, кіраўнік пілігрымкі.

Праграма пілігрымкі:

  • 7.00 ад’езд на аўтобусе з плошчы Савецкай у Гродне (прыпынак крама «Баторыя»);
  • 8.00 ранішнія малітвы ў касцёле ў Вялікіх Эйсмантах (адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту);
  • 8.10 Вялікія Эйсманты – 09.00 – лес (5 км);
  • 9.25 лес  09.55 сад (2 км);
  • 10.20 сад  11.40 Рэпля (5 км);
  • 11.40 12.40 абед;
  • 12.40 Рэпля – 13.45 Дулеўцы (5 км);
  • 14.10 Дулеўцы – 15.25 Роскае лясніцтва (5 км);
  • 15.50 Роскае лясніцтва  17.15 – Рось (5 км);
  • 17.15 уваход у санктуарый, адкрыццё фігуры Езуса Журботнага;
  • 17.50 падрыхтоўка да святой Імшы;
  • 18.00 святая Імша;
  • 20.30 вяртанне на аўтобусе ў Гродна.

Аўтобус з Гродна ў Вялікія Эйсманты:

Aдправіцца ў 7.00 з плошчы Савецкай (прыпынак крама «Баторыя»). Вялікая просьба не спазняцца!

Аўтобус з Росі ў Гродна:

Aдправіцца ў 20.30 з аўтавакзала ў Росі (знаходзіцца насупраць плябаніі) і давязе да плошчы Савецкай (прыпынак крама «Баторыя»).

Аплата за аўтобус добраахвотная.

Iнфармацыя для вернікаў парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай у Гродне.

Аўтобус з Гродна ў Вялікія Эйсманты:

Адправіцца ў 7.00 ад капліцы ў мікрараёне Баранавічы (вул. Ваўжэцкага, 2). Вялікая просьба не спазняцца!

Аўтобус з Росі ў Гродна:

Aдправіцца ў 20.30 з аўтавакзала ў Росі (знаходзіцца насупраць плябаніі) і давязе да капліцы ў мікрараёне Баранавічы (вул. Ваўжэцкага, 2).

Абноўлена 10.07.2026 10:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця