Пошук


Выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі прадстаўляе ўвазе чытачоў духоўна-асветніцкае выданне «Шукай міру і імкніся да яго» айца Жака Філіпа ў перакладзе на рускую мову.

«Наш век гэта век мітусні і неспакою...» з гэтых слоў пачынаюцца ўводзіны да кнігі. Французскі святар прыводзіць добра прыкметную тэндэнцыю ў сучасным свеце, якая назіраецца таксама ў хрысціянскім і духоўным жыцці.

«Часта мы нервуемся і турбуемся, жадаючы ўсё вырашыць самастойна, у той час як значна больш эфектыўна было б заставацца ў спакоі пад поглядам Бога і дазволіць Яму дзейнічаць у нас сваёй мудрасцю і сілай, якія бясконца перавышаюць нашу мудрасць і сілу»,

упэўнены аўтар.

Змест кнігі складаецца з некалькіх частак, якія разглядаюць унутраны мір як шлях да святасці, а таксама прапануюць разважанні і парады наконт таго, як рэагаваць на тое, што пазбаўляе нас міру. Напрыканцы змешчаны выбраныя тэксты святых розных эпох, якія дапаўняюць узнятыя тэмы.

Кнігі святара і прапаведніка айца Жака Філіпа перакладзены на 18 моў і ўбачылі свет агульным тыражом 400 тысяч экземпляраў.

Беларускаму чытачу аўтар вядомы па раней выдадзенай кнізе «У школе Святога Духа».

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.