
Летняя пара для каталіцкага верніка можа стаць не толькі часам адпачынку і ўдзелу ў пілігрымках, але і прыняцця важных рашэнняў аб паглыбленні рэлігійных ведаў і працягу духоўнай фармацыі. На гэтым шляху як свецкім вернікам, так і кансэкраваным асобам дапамогуць каталіцкія навучальныя ўстановы, якія ўжо не адзін год праводзяць якасную падрыхтоўку па шэрагу адукацыйных напрамкаў і ўмацоўваюць у веры. Ва ўсе ўстановы прымаюцца асобы ад 18 гадоў, верхняга ўзроставага парогу няма. Навучанне бясплатнае.
1.Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).
Акрамя вывучэння тэалогіі без атрымання кваліфікацыі (навучанне, што называецца, «для сябе»), ва ўстанове можна выбраць шэраг спецыялізацый: тэалогія + касцёльны спеў, тэалогія + рэлігійны турызм, тэалогія + катэхетыка, тэалогія + сурдапераклад, тэалогія + сродкі масавай камунікацыі (СМК) — і пасля служыць Касцёлу ў якасці кантара, куратара рэлігійных пілігрымак, катэхета, сурдаперакладчыка, супрацоўніка СМК адпаведна.
Навучанне ў каледжы працягваецца 4 гады (з верасня па чэрвень) і адбываецца ў 2-ю і 4-ю суботы месяца.
Уступны экзамен адбудзецца 22 жніўня.
Анлайн-рэгістрацыя кандыдатаў для паступлення на 2026-2027 навучальны год праходзіць з 25 чэрвеня па 20 жніўня па спасылцы ТУТ>>>.
Больш падрабязная інфармацыя пра паступленне па спасылцы ТУТ>>>.
Тэлефон для даведак: +375 (29) 616-08-72
e-mail: kaledzminsk@gmail.com
Праграма пра тэалагічны каледж у Мінску на youtube-канале «Радыё Марыя»:
2.Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія).
У баранавіцкім каледжы можна выбраць наступныя спецыялізацыі: катэхетыка, агульная тэалогія, сямейнае кансультаванне і кансультаванне ў галіне залежнасцяў. У межах кваліфікацыі «катэхетыка» можна дадаткова атрымаць наступныя кваліфікацыі: арганізатар літургіі, арганізатар рэлігійнага турызму і адпачынку, супрацоўнік каталіцкіх СМІ.
Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Заняткі праводзяцца ў суботу і нядзелю двойчы ў месяц.
Уступны экзамен для абітурыентаў на выбар: 29 жніўня або 5 верасня.
Больш падрабязная інфармацыя пра паступленне па спасылцы ТУТ>>>.
Дадатковая інфармацыя і запіс па тэлефонах:
- тэл/факс: +375 (16) 367-64-19;
- МТС: +375 (29) 513-57-92;
- А1: +375 (29) 644-26-05.
e-mail: callegge@gmail.com
сайт: www.catcollege.by
Праграма пра катэхетычны каледж у Баранавічах на youtube-канале «Радыё Марыя»:
3.Тэалагічны каледж імя святога Казіміра ў Гродне (Гродзенская дыяцэзія).
У гродзенскім каледжы можна атрымаць спецыялізацыі ў галіне тэалогіі, катэхетыкі, сямейнага кансультавання і кансультавання па пытаннях хімічных залежнасцяў.
Навучанне працягваецца чатыры гады (з верасня па чэрвень). Заняткі праводзяцца ў 1-ю і 3-ю суботу і нядзелю месяца.
Уступны экзамен для абітурыентаў адбудзецца 18 жніўня.
Больш падрабязная інфармацыя пра паступленне па спасылцы ТУТ>>>.
Папярэдні запіс і падрабязная інфармацыя па тэлефоне:
або па электроннай пошце: kaledz.tealagiczny@gmail.com
Інфармацыя пра каледж у Instagram>>>.
Інфармацыя пра каледж у TikTok>>>.
Праграма пра тэалагічны каледж у Гродне на youtube-канале «Радыё Марыя»:
4.Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне.
Асаблівае месца ў пераліку каталіцкіх навучальных устаноў займае Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне.
Адзіная ў Беларусі ўстанова, якая рыхтуе святароў, таксама чакае сваіх абітурыентаў — будучых душпастыраў, вельмі патрэбных мясцоваму Касцёлу.
Навучанне працягваецца сем гадоў, прадугледжаная літургічная практыка ў парафіях.
Уступны экзамен для абітурыентаў з усіх дыяцэзій адбудзецца 4 жніўня.
Падача дакументаў у семінарыю 3 жніўня.
Кантактныя асобы па пытаннях паступлення ёсць асобна ва ўсіх дыяцэзіях, іх дадзеныя і больш падрабязная інфармацыя змешчаныя па спасылцы ТУТ>>>.
Віртуальна зазірнуць у сцены семінарыі і натхніцца можна ў фільме «Семінарысты» ад «Радыё Марыя»:







