Пошук

18.03.2026 20:08   Прэс-служба Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі / Фота: Кс. кан. Юрый Ясевіч / Catholic.by

18 сакавіка 2026 года ў Мінску прайшло 97-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

У пасяджэнні ўзялі ўдзел Старшыня ККББ Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Генеральны сакратар ККББ біскуп Юрый Касабуцкі, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, біскуп Андрэй Зноска, Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп эмэрыт Аляксандр Кашкевіч.

Паседжанне распачалося супольнай малітвай, падчас якой біскупы памаліліся за памерлага біскупа Казіміра Велікасельца OP, які адышоў у вечнасць 8 лютага 2026 года.

Біскупы павіншавалі ардынарыя біскупа Віцебскага Алега Буткевіча з днём нараджэння, які ён адзначаў у гэты дзень, а таксама арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, з надыходзячым днём імянінаў.

Падчас паседжання былі ўзняты і абмеркаваны шэраг бягучых пытанняў, якія датычаць рэлігійнага і эканамічнага жыцця Касцёла ў Беларусі. Былі зацверджаныя літургічныя тэксты ва ўспамін святой Тэрэзы з Калькуты, панны (5 верасня неабавязковы ўспамін), успамін святога Джона Генры Ньюмана, прэзбітэра і доктара Касцёла (9 кастрычніка неабавязковы ўспамін), а таксама фармуляр і біблійныя тэксты «Імшы пра захаванне стварэння», даданай у Імшал Папам Львом XIV.

Біскупы абмеркавалі агульны стан рамонтных прац у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе, а таксама формы дзейнасці пэўных супольнасцей і агульны курс сінадальнасці ў Касцёле ў Беларусі.

Быў распрацаваны план агульнабеларускіх мерапрыемстваў на 2027 год.

Да паседжання далучыліся Апостальскі Нунцый ў Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа і мансеньёр Кшыштаф Сэрока, сакратар Нунцыятуры. У сваёй прамове да біскупаў Нунцый разважаў пра суправаджэнне святароў як цэнтральны пункт біскупскага служэння.

Пасяджэнне завяршылася супольнай малітвай.

Мінск, 18 сакавіка 2026 г.

✠ Біскуп Юрый Касабуцкі
Генеральны Сакратар ККББ

Ксёндз канонік Юрый Ясевіч
Дапаможны Сакратар ККББ

Абноўлена 19.03.2026 08:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа