Пошук

12.02.2024 10:21   Тэкст: Марына Сінкевіч / Catholicnews.by / Фота: Catholicnews.by

Антон Згірскі, сямікласнік з вёскі Гірстуны (Віцебская дыяцэзія), лектар у касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім, атрымаў адказ на свой ліст, які у снежні даслаў у Ватыкан.

Як паведамляецца на партале Catholicnews.by, напрыканцы мінулага года Антон Згірскі напісаў Папе Францішку ліст. У ім юнак распавёў пра сваё жыццё і пра тое, што з’яўляецца міністрантам. Ён павіншаваў Святога Айца са святам Божага Нараджэння і пажадаў святасці і добрай службы пры Алтары Пана. На пачатку лютага Антон атрымаў адказ з Ватыкана.

«Вяртаючыся са школы, убачыў у паштовай скрыні ліст. Забраў пошту, адразу нават і не зразумеў, але потым дома як убачыў зваротны адрас, то аж рукі затрэсліся»,

— перадаў свае пачуцці юнак.

Сваёй радасцю міністрант падзяліўся з сябрамі ў касцельным акружэнні, а таксама з ксяндзом канонікам Віктарам Місевічам і паказаў падарункі — паштоўку з Божым Нараджэннем з подпісам Папы і ліст.

На пытанне, як такая ідэя прыйшла табе, каб пісаць лісты іерархам, Антон адказаў, што проста захацеў павіншаваць са святам.

Распачалося ўсё з перапіскі з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Юзафам Станеўскім.

«У мінулым годзе віншаваў арцыбіскупа Юзафа з Вялікаднем і Божым Нараджэннем і атрымліваў адказы».

Сёлета міністранту прыйшоў адказ і ад Святога Айца.

Абноўлена 12.02.2024 11:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.