Пошук

05.02.2024 15:33   Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Фота: Grodnensis.by

2 лютага, у свята Ахвяравання Пана і Сусветны дзень кансэкраванага жыцця, у Гродне адзначылі 80-ы дзень нараджэння сястры Стэлы Ядкоўскaй, назарэтанкі.

Як паведамляе Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, сястру Стэлу Ядкоўскую CSFN, якая нясе надзею тым, у каго яе няма, называюць «апосталам шпітaляў» горада над Нёманам.

Служэнне ў бальніцы яна пачала ў 1966 годзе, працуючы там медсястрой. Тады яна ўжо была законніцай, але ў бальніцы пра гэта не ведалі.

Выконваючы свае абавязкі, яна не толькі клапацілася аб тым, каб даць пацыентам лекі, але і цікавілася іх духоўным жыццём. Калі нехта з іх хацеў прыняць сакрамэнты, яна прыводзіла ў бальніцу святара.

Сястра Стэла цалкам прысвяціла жыццё хворым і пакутуючым. Яна не можа абыякава праходзіць каля тых, хто пакутуе, затрымліваецца еаля кожнага шпітальнага ложка, найперш пытаючыся, ці не патрэбныя хворым святыя сакрамэнты. Гэтае штодзённае служэнне прыносіць сястры радасць, а кожная сустрэча з хворым, які просіць аб споведзі, для яе вялікі дар Божай любові.

Таксама сястра Стэла дала пачатак стварэнню капліц у гродзенскіх бальніцах, хоць гэта было нялёгкай справай.

У цяжкія для Касцёла часы руплівая назарэтанка дапамагала сотням гродзенскіх вернікаў падрыхтавацца да сакрамэнтаў. У першую чаргу яна рыхтавала дзяцей і моладзь да прыняцця святой Камуніі.

Для Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта сястра Стэла — вялікі дар і ўзор для наследавання, асабліва ў яе штодзённым служэнні хворым і пакутуючым.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа