Пошук

05.02.2024 06:15   Catholic.by
Фота: «Слова жыцця»

Свежы нумар газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця» (№3 (624) 2024) апавядае пра адну з найстаражытнейшых формаў кансэкраванага жыцця ў Касцёле і знаёміць з тым, што такое «менталізацыя».

Ordo virginum: у асаблівай сувязі з Касцёлам. У матэрыяле падрабязна ідзе гаворка пра стан дзеў, які належыць да найстаражытнейшых формаў кансэкраванага жыцця.

Справа на карысць жыцця. Артыкул прадстаўляе плён шматгадовай дзейнасці малітоўнай групы «У абарону жыцця», якая дзейнічае пры адной з гродзенскіх парафій.

На што ўплывае менталізацыя? Псіхолаг апавядае пра «кола эмоцый» і разуменне таго, што адчувае іншы чалавек.

Пра гэта і не толькі можна прачытаць у чарговым нумары газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця».

Набыць газету можна пачынаючы з  4 лютага ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.