Пошук

09.01.2024 10:08   Тэкст: Таццяна Лойша / Фота: Данута К. / Grodnensis.by

6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, у парафіі Святога Духа ў Гродне адбылося благаслаўленне парафіяльнага дома і крыжа, які будзе ўпрыгожваць новы касцёл.

Як паведамляе Прэс-служба Гродзенская дыяцэзіі, перад Эўхарыстыяй парафіяне прайшлі працэсіяй па вуліцах мікрараёна Альшанка, спяваючы калядныя песні і ўслаўляючы маленькага Езуса. Працэсію ўзначалілі тры каралі з дарамі.

У касцёле вернікі сустрэліся з біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам, які далучыўся да спеваў.

На святой Імшы пастыр Гродзенскай дыяцэзіі памаліўся за ўсіх парафіянаў, а таксама здейсніў благаслаўленне крыжа і парафіяльнага дома.

У новым будынку, дзе размешчаны тры кабінеты для ўрокаў рэлігіі, дзе дзеці будуць вучыцца ўжо з гэтага года. Тут таксама знаходзіцца актавая зала, прызначаная для правядзення масавых сустрэч і мерапрыемстваў на хвалу Бога.

У парафіяльны дом былі запрошаны ўсе ахвотныя. Яны ацанілі яго ўтульнасць і камфорт. Прысутныя разам праспявалі калядкі.

Вернікі парафіі Святога духа падзякавалі Богу за Яго шчодрасць і ласкі і таксама выказалі словы падзякі свайму пробашчу ксяндзу каноніку Паўлу Салабуду, які безупынна клапоціцца пра дзяцей і іх духоўнае развіццё.

 

Абноўлена 09.01.2024 17:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця