Пошук

04.12.2023 10:15   Pcd.by
Ілюстрацыйнае фота / Canva.com

29 лістапада біскуп Антоні Дзям’янка абвясціў дэкрэт аб адраджэнні двух гістарычных дэканатаў (акруговых вікарыятаў) у дыяцэзіі — Кобрынскага і Навамышскага.

Як паведамляецца на сайце Пінскай дыяцэзіі pcd.by, навіна аб адраджэнні дэканатаў была абвешчана ў вігілію свята святога апостала Андрэя падчас душпастырскага спаткання духавенства і кансэкраваных асоб у Пінску.

У сувязі з гэтай падзеяй былі зменены межы іншых дэканатаў на тэрыторыі Брэсцкай вобласці.

Баранавіцкі дэканат адгэтуль ахоплівае парафіі ў горадзе Баранавічы, а таксама парафіі ў мясцовасцях: Гарадзішча, Сталовічы і Русіно.

Навамышскі дэканат (гістарычна называўся Сталовіцкім) ахоплівае парафіі на тэрыторыі Баранавіцкага раёна, за выключэннем парафій у мясцовасцях, якія былі ўключаны ў Баранавіцкі дэканат.

Брэсцкі дэканат ахоплівае парафіі ў горадзе Брэсце, а таксама парафіі ў мясцовасцях: Воўчын, Высокае, Дамачава, Жабінка і Чарнаўчыцы.

Кобрынскі дэканат ахоплівае парафіі на тэрыторыі Бярозаўскага, Драгічынскага, Кобрынскага і Маларыцкага раёнаў.

Ляхавіцкі дэканат ахоплівае парафіі на тэрыторыі Ганцавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў.

Пінскі дэканат ахоплівае парафіі на тэрыторыі Іванаўскага, Лунінецкага, Пінскага і Столінскага раёнаў.

Пружанскі дэканат ахоплівае парафіі на тэрыторыі Пружанскага і Івацэвіцкага раёнаў.

Дэканамі акруговых вікарыятаў у новых межах прызначаны: дэканам Кобрынскага дэканата — ксёндз Віктар Барысевіч, пробашч парафій у Камянцы і Пелішчы; дэканам Навамышскага дэканата — ксёндз Вікенцій Сяўрук, пробашч парафій у Ішкалдзі, Юшкавічах і Паланечцы; дэканам Ляхавіцкага дэканата — ксёндз Ян Саламон, пробашч парафіі ў Ганцавічах; дэканам Пружанскага дэканата — ксёндз Павел Ярашэвіч, пробашч парафіі ў Пружанах.

Абноўлена 06.12.2023 12:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця