Пошук

01.12.2023 10:37   Тэкст: Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Фота: Grodnensis.by

29 лістапада ў Гродне адбылося ўрачыстае мерапрыемства ў гонар 230-годдзя з часу заснавання евангелічна-лютэранскай супольнасці і 30-годдзя яе сучаснай гісторыіі.

Як паведамляе Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, сустрэча прайшла ў кірсе святога Яна — адзінай дзеючай лютэранскай святыні Беларусі.

Прадстаўніком Касцёла на мерапрыемстве выступіў ксёндз Алег Пятрашка, дырэктар дыяцэзіяльнай Рэлігійнай місіі «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas» Гродзенскай дыяцэзіі.

У святкаванні ўзяў удзел таксама прадстаўнік Беларускай Правалаўнай Царквы.

Святар перадаў ад імя біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча віншаванні з нагоды юбілейных урачыстасцяў.

Гасцей мерапрыемства прывітаў пастар Уладзімір Татарнікаў, які падзякаваў усім прысутным за ўнёсак у развіццё лютэранскай супольнасці ў Гродне. Пастар падкрэсліў, што кірха святога Яна стала не толькі значным культурна-гістарычным пунктам на мапе горада, але і цэнтрам беларускага лютэранства.

Урачыстасць з нагоды круглых гадавін упрыгожыў канцэрт арганнай музыкі ў выкананні артыстаў Гродзенскай капэлы. У праграме прагучалі творы Баха, Гендэля, Лучанка і Цымера.

Абноўлена 01.12.2023 10:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.