Пошук

01.12.2023 09:43   Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Ілюстрацыйнае фота / Canva.com

У шэрагу гродзенскіх парафій рэгулярна праходзіць малітва ў абарону жыцця і сямейных каштоўнасцяў.

Пра гэтую ініцыятыву паведамляе Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі.

На адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і святой Імшы вернікі моляцца аб вызваленні сэрцаў ад граху, за маці, якія ідуць на аборт, за медыкаў, аб пазбаўленні ад абыякавасці да праблем шматдзетных сем’яў, прыёмных дзяцей, насілля ў сям’і, аб дары захавання зачатых дзяцей, а таксама аб дары патомства для бяздзетных, неабходных дарах для духавенства і ўсіх, хто моліцца ў інтэнцыі абароны жыцця.

Малітва адбываецца ў наступных парафіях:

Першы аўторак месяца — катэдральная парафія святога Францішка Ксавэрыя

  • 18.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 19.00 — святая Імша

Першая серада месяца — парафія Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл)

  • 18.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 19.00 — святая Імша

Першая субота месяца — парафія Божай Міласэрнасці (Вішнявец)

  • 18.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 19.00 — святая Імша з благаслаўленнем маці, якія чакаюць патомства, і тых, хто жадае стаць маці. Пасля Імшы — сустрэча ўдзельнікаў групы ў абарону жыцця.

Другая субота месяца — парафія Святога Духа (Альшанка)

  • 18.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 19.00 — святая Імша

Трэці чацвер месяца — парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці (Аўгустовак)

  • 18.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 19.00 — святая Імша

Да ўдзелу ў малітве запрашаюць усіх ахвотных.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.