Пошук

28.11.2023 16:13   Тэкст: Яўген Лабкоўскі / Відэа: Catholic.zhodzina.by / Catholic.by
Фота Яўгена Лабкоўскага

Ужо 10 гадоў у Беларусі існуе штодзённая супольная малітва Ружанца праз камунікатар Skype. Віртуальныя малітоўныя сустрэчы бяруць пачатак з парафіі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Барысаўскі дэканат), дзе нясуць служэнне ксяндзы марыяне.

У 2013 годзе першы пробашч жодзінскай парафіі ксёндз Марэк Жук, марыянін, які ў той час быў душпастырам у Мікашэвічах (Пінская дыяцэзія), запрасіў усіх ахвотных маліцца Ружанецы праз інтэрнэт. З благаслаўлення біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі ў лістападзе распачалася штодзённая малітва праз папулярны тады камунікатар Skype.

Ксёндз Марэк пачынаў Ружанец, і далей удзельнікі па чарзе маліліся таямніцы. Пасля малітвы святар звяртаўся да вернікаў з тлумачэннем Святога Пісання. Потым, пасля пераезду на новае месца служэння ў Партугалію, ксёндз далучаўся не кожны дзень, і вернікі прызвычаіліся маліцца самастойна.

Да Ружанца праз Skype пачалі далучацца знаёмыя ксяндза Марка з Беларусі, Украіны, Польшчы. Кожны маліўся на сваёй мове.

Праз пэўны час удзельнікі пачалі добра разумець адно аднаго і маглі маліцца на розных мовах: польскай, украінскай, на лаціне.

Яшчэ адзін святар, які далучыўся да жывога Ружанца, быў ксёндз Юрый Катоўскі, місіянер аблат. Каля двух гадоў вернікі маліліся пад яго духоўнай апекай.

Ніжэй можна паглядзець запіс супольнай малітвы на ружанцы праз Skype

«Мы не лічым, колькі жадаючых далучалася і адыходзіла. Няма ніякіх патрабаванняў і абавязкаў, — сцвярджаюць удзельнікі. — Часам далучаліся і тыя, хто не наведвае касцёл, не мае малітоўніка, але яго душа патрабуе нейкага спосабу зносін з Богам, з яго Прачыстай Маці».

Пастаянныя ўдзельнікі малітоўных сустрэч імкнуцца падбадзёрваць новых калег і дзяліцца з імі ведамі.

«Першы крок — вось што бывае складана. Адарвацца аб мітусні і скіраваць свае думкі да галоўных каштоўнасцяў. І калі вызначыш сабе 30 хвілін, але штодзённа ў канкрэтны час, зрабіць гэты крок да малітвы значна лягчэй. Усе мы — пілігрымы на гэтым свеце, у кожнага шмат розных клопатаў, праблем, але разам усе справы становяцца лягчэйшымі. А разам з Хрыстом і Маці Божай заўсёды адчуваеш сябе лёгка і спакойна, як быццам разам са сваім Татам і Матуляй», — дзеляцца асабістым досведам удзельнікі.

У цяперашні момант інцыятыва шукае новага духоўнага кіраўніка, які можа ўзначаліць малітоўныя сустрэчы. З гэтай прапановай вернікі асабліва звяртаюцца да кансэкраваных асоб.

Тыя, хто хоча паглыбіць свае веды пра малітву на ружанцы, могуць пазнаёміцца з выбаркай разважанняў ксяндза Міхала Цвячкоўскага МІС.

  • Неверагодная моц Ружанца

  • Святы Ружанец. Адкуль ён? (першая частка)

  • Святы Ружанец (другая частка)

  • Святы Ружанец (трэцяя частка)

 

Абноўлена 28.11.2023 16:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.