Пошук

19.10.2023 12:31   Instagram / minaryty_by / Catholic.by
Фота: Instagram / minaryty_by

У кастрычніку манахі Ордэна Братоў Меншых Канвентуальных (францішканаў) штодзённа праводзяць анлайн-сустрэчы для супольнай малітвы на ружанцы.

Як паведамляецца ў Instagram-акаўнце minaryty_by, далучыцца да супольнай малітвы праз іх старонку можна на працягу кастрычніка кожны вечар а 9-й гадзіне.  

«Прамаўляй адну дзясятку штодзённа, і ўбачыш, што Марыя будзе цябе змяняць, а праз цябе свет.

Але памятай: плёны Ружанца доўга нябачныя, таму ён здаецца нудным. Шатан зробіць усё, каб ты не прамаўляў гэтай малітвы, бо ведае, што яна адкрые тваё сэрца на найвялікшую любоў, якой ёсць Бог, і што праз яе ты будзеш кіраваць светам, просячы для яго ласку міру перад абліччам Бога і Марыі»,

— цытуюць святога Максімільяна Марыя Кольбэ ў сваім акаўнце браты францішкане.

Абноўлена 19.10.2023 12:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.