Пошук

06.10.2023 15:54   Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Ксёндз Віталій Пяткевіч. Фота Тамаша Мікалайчыка

6 кастрычніка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў пробашчам парафіі святога Мікалая, біскупа, у Геранёнах (Івейскі дэканат) ксяндза Віталія Пяткевіча, які быў да гэтага часу вікарыем парафіі святога Вацлава ў Ваўкавыску (Ваўкавыскі дэканат).

Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, ксёндз Пяткевіч зменіць на гэтай пасадзе ксяндза Дзмітрыя Несцера, які быў пробашчам у Геранёнах з 2014 года.

Біскуп Кашкевіч падзякаваў ксяндзу Віталію за святарскае служэнне, якое ён ажыццяўляў да гэтага часу, і ўдзяліў яму пастырскае благаслаўленне на спаўненне новых адказных абавязкаў.

Ксёндз Віталій Пяткевіч нарадзіўся 13 мая 1989 года. Паходзіць з парафіі святога Міхала Арханёла ў Ашмянах. Прэзбітэрскае пасвячэнне ўдзяліў яму 27 чэрвеня 2015 года біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч у катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне.

Абноўлена 06.10.2023 15:55
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця