Пошук

26.09.2023 15:16   Catholic.by

З 6 кастрычніка ў кляштары францішканаў пры касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Удзеле (Віцебская дыяцэзія, Глыбоцкі дэканат) распачнецца цыкл сустрэч «Уікэнд з Марыяй».

Арганізатары запрашаюць усіх ахвотных да ўдзелу ў днях духоўнага аднаўлення, якія пройдуць у беларускім мястэчку Беззаганнай першыя выходныя месяцаў:

  • 6–8 кастрычніка
  • 3–5 лістапада
  • 4–7 студзеня
  • 2–4 лютага
  • 5–7 красавіка
  • 3–5 мая

Тэма бліжэйшай сустрэчы — «Сем радасцяў Марыі». Запрошаны госць — айцец Павел Раманчук OFMConv.

Праграма сустрэчы 6–8 кастрычніка

6 кастрычніка, пятніца

  • 20.00 — вечар знаёмстваў
    • уводзіны ў тэму WM
    • Камплета
  • 23.00 — адпачынак

7 кастрычніка, субота

  • 8.30 — Ютрань
  • 9.00 — снеданне
  • 9.45 — канферэнцыя І (праводзіць а. Павел Раманчук OFM)
  • 11.00 — святая Імша (з актам прысвячэння сябе Беззаганнаму Сэрцу Марыі)
  • 12.30 — абед
    • рэкрэацыя (вольны час)
  • 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
    • канферэнцыя ІІ (праводзіць а. Павел Раманчук OFM)
  • 16.15 — 7 крокаў да радасці (сакрамэнт споведзі/індывідуальныя размовы)
  • 18.00 — Нешпары
  • 18.30 — вячэра
  • 19.30 — Адарацыя праслаўлення з малітвай аздараўлення душы і цела
    • сакрамэнт споведзі
  • 21.00 — сустрэча з госцем (Q&A)
  • 23.00 — спачынак

8 кастрычніка, нядзеля

  • 8.30 — Ютрань
  • 9.00 — снеданне
  • 9.45 — падсумаванне WM
  • 11.00 — святая Імша
    • абед
    • ад’езд каля 14.00

Кошт удзелу: дабравольнае ахвяраванне.

Для студэнтаў будзе магчымасць атрымаць вяртанне часткі сумы за праезд (50%), пажадана мець чэк.

З сабой трэба мець: ружанец, блакнот, ручка, зручныя тапачкі, цёплае адзенне (у касцёле можа быць холадна).

Спальнік і карымат браць не трэба. 

Зарэгістравацца можна па спасылцы ТУТ>>>

Калі ў кагосьці не атрымоўваецца без спазнення быць на першым пункце праграмы ў пятніцу, арганізатары будуць чакаць удзельнікаў на пачатку дня ў суботу.

Па пытаннях звяртацца праз сацыяльную сетку Інстаграм ТУТ>>>, або па тэлефоне: +375 (29) 772 56 78 – айцец Віктар.

Абноўлена 26.09.2023 16:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.