Пошук

27.07.2023 17:16   Паводле: Vatican News / Catholic.by

У сераду 26 ліпеня стартавалі 38-я Сусветныя дні моладзі (СДМ), у якіх возьмуць удзел таксама прадстаўнікі Беларусі.

Традыцыйна сусветны моладзевы форум, які з 1986 года па ініцыятыве святога Папы Яна Паўла ІІ праводзіцца ў розных краінах свету, распачынаецца Днямі ў дыяцэіях краіны, якая яго прымае.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, у Партугалію на гэтую першую частку СДМ ужо прыбылі 67 тыс. пілігрымаў са 126-і краін свету. Маладых людзей прымаюць 17 партугальскіх дыяцэзій, сярод якіх Порту, Фаціма, Каімбра, Брага і нават Азорскія астравы. Іх размяшчаюць у сем’ях, а таксама ў грамадскіх установах.

На працягу Дзён у дыяцэзіях, якія працягнуцца да канца ліпеня, маладыя людзі пазнаёмяцца з мясцовай культурай, будуць маліцца разам з гаспадарамі, весяліцца, а таксама працаваць на знак падзякі за прыём. Потым яны скіруюцца ў Лісабон на цэнтральныя ўрачыстасці з удзелам Папы Францішка, якія распачнуцца 1 жніўня.

У сераду на Дні моладзі ў Партугалію выехаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, які ў Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з’яўляецца адказным за моладзь.

Разам з іерархам у СДМ у Лісабоне возьмуць удзел таксама юнакі і дзяўчаты з розных дыяцэзій нашай краіны.

Незадоўга да пачатку моладзевага форуму моладзь з Беларусі падрыхтавала і запісала беларускую версію гімна СДМ 2023, якая атрымала назву «Рук мора шуміць».

Абноўлена 27.07.2023 17:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа