Пошук

17.07.2023 05:55   Catholic.by

У сувязі з ІІІ Сусветным днём бабуль, дзядуль і пажылых людзей, які будзе адзначацца ў Касцёле ў нядзелю 23 ліпеня, Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі заахвочвае, каб у гэты дзень у парафіях было прачытана Пасланне Святога Айца Папы Францішка на ІІІ Сусветны дзень бабуль, дзядуль і пажылых людзей, а перадусім каб была створана магчымасць вернікам атрымаць у гэты дзень поўны адпуст, які з гэтай нагоды ўдзяліла Апостальская пэнітэнцыярыя. Акрамя звычайных ўмоў, якімі з’яўляюцца споведзь, святая Камунія і малітва ў інтэнцыях Святога Айца, атрыманне поўнага адпусту ў гэты дзень магчыма за наведванне пажылых людзей, і тых, хто знаходзіцца ў цяжкім становішчы ці ў патрэбе.

Няхай святкаванне гэтага дня абудзіць у нашых сэрцах павагу да старэйшых людзей і адкрые каштоўнасць іх жыццёвага досведу ў падыходзе да нашай штодзённасці, каб дазволіць «фарміраваць нас Божай ласцы, якая з пакалення ў пакаленне вызваляе нас ад здранцвення ў дзеянні і тугі па мінулым!» (Папа Францішак. Пасланне на ІІІ Сусветны дзень бабуль, дзядуль і пажылых людзей).

На святкаванне гэтага дня ад усяго сэрца благаслаўляем.

Каталіцкія біскупы Беларусі

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця