Пошук

20.06.2023 12:12   Тэкст: Алена Сцепановіч / Фота: Кацярына Амірсардары / Catholic.by

17 чэрвеня ў Мінскім тэалагічным каледжы імя святога Яна Хрысціцеля ўрачыста завяршыўся чарговы навучальны год.

З гэтай нагоды цэлебрацыю святой Імшы ў капліцы Ахвяравання Пана пры Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. З гаміліяй да прысутных звярнуўся арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.

У Імшы ўдзельнічалі дырэктар каледжа ксёндз канонік доктар Ян Крэміс, выкладчыкі і навучэнцы першага, другога і выпускнога трэцяга курса.

Урачыстае ўручэнне дыпломаў адбылося пазней у памяшканні каледжа.

Ксёндз Ян Крэміс нагадаў, што 12 студэнтаў трэцяга курса, паспяхова абаранілі дыпломныя працы і здалі выпускны экзамен ex universa.

Выпускнікі каледжа падзякавалі дырэктару і выкладчыкам за атрыманыя веды і за духоўную апеку.

У гонар выпускнікоў студэнты першага курсу падрыхтавалі музычнае віншаванне і памятныя падарункі.

 

Абноўлена 20.06.2023 12:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа