Пошук

21.02.2023 19:19   Catholic.by

Ілюстрацыйная выява з адкрытых крыніц

На працягу Вялікага посту, які распачынаецца ў Папяльцовую сераду 22 лютага, прапануем узяць удзел у асаблівых анлайн-рэкалекцыях, якія дзякуючы «Прасторы малітвы» будуць штодзённа адбывацца таксама на партале Catholic.by.

Суправаджаць нас на гэтым шляху сваімі штодзённымі разважаннямі будзе айцец Міхайла Станчышын SІ — святар езуіт, бірытуаліст (які служыць у двух абрадах), кандыдат тэалагічных навук, дацэнт кафедры экуменічнага і дагматычнага багаслоўя Тэалагічнага інстытута імя святога Яна Більчэўскага. Святар — дасведчаны духоўны кіраўнік, які праводзіць класічныя (васьмідзённыя) ігнацыянскія духоўныя практыкаванні (рэкалекцыі) ва Украіне і за яе межамі, з’яўляецца сузаснавальнікам Школы духоўнага суправаджэння «Єлеазар», кіраўніком Школы ігнацыянскага духоўнага суправаджэння «Ініго», духоўна суправаджае кансэкраваных асоб, а таксама Супольнасць Маці-Апосталак (МА) ва Украіне.

Падчас гэтых рэкалекцый на кожны дзень Вялікага посту прапануецца ўрывак са Святога Пісання, разважанне, малітва і заклік да асаблівага праслаўлення Пана за Яго любоў і дары.

Мы дадалі таксама аўдыёфайлы, каб змест можна было не толькі прачытаць, але і паслухаць.

З украінскай мовы тэксты пераклала і апрацавала Тэрэса Клімовіч.

Уступнае слова айца Міхайлы Станчышына

Айцец Міхайла Станчышын SІ. Фота: Біблійна школа Апостол / FB

«Шукаць і знаходзіць Бога ва ўсім» (святы Ігнацый Лаёла).

Дарагія і Богам умілаваныя браты і сёстры беларусы!

Шчыра зычу вам плённых рэкалекцый! Час рэкалекцый — гэта заўсёды час пошуку Бога.

Добрыя рэкалекцыі — гэта ў першую чаргу сустрэча з асобай жывога Бога, які прыходзіць у тваё жыццё. Мэта рэкалекцый — знайсці абдымкі Бога! Рэкалекцыі даюць нагоду для распазнавання Яго прысутнасці і дзеяння ў гісторыі твайго жыцця. Бог прыходзіць сёння, каб дакрануцца да твайго сэрца і напоўніць яго паўнатою радасці і любові. «Бог ёсць любоў» (1 Ян 4, 18).

Публікацыя рэкалекцыйных разважанняў распачынаецца ў Папяльцовую сераду 22 лютага.

Абноўлена 23.02.2023 00:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.