Пошук

25.01.2023 09:32   Тэкст і фота: с. Ідалія Мархоцкая / Catholic.by

З 20 па 22 студзеня ў кляштары сясцёр кармэлітак у Гудагаі праходзілі першыя ў гэтым годзе «Дні цішыні».

Каб засяродзіцца і правесці час з Богам у супольнасці з іншымі, у мястэчка, дзе знаходзіцца санктуарый Маці Божай Шкаплернай, прыбылі ўдзельніцы з Астраўца, Брэста, Гродна, Мінска і іншых мясцін.

«Дні цішыні» ў Гудагаі праходзяць пры абавязковай практыцы маўчання, неабхонага для глыбейшага разважання над Божым Словам і прапанаванымі тэкстамі.

Гэта была першая сустрэча з цыклу «На хвалях даверу і любові са святой Тэрэзай ад Дзіцяткі Езуса», мэта якой у тым, каб дапамагчы ўдзельніцам у раскрыцці сэнсу малой дарогі да святасці праз чытанне і асэнсаванне тэкстаў святой Тэрэзы.

Наступная сустрэча ў Гудагаі запланавана на 18–20 лютага.

 

Абноўлена 10.03.2023 14:59
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа