Пошук

28.09.2022 11:50   Кс. Францішак Рудзь / Catholic.by

27 верасня студэнты гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта наведалі парафію Маці Божай Будслаўскай у Мінску.

Візіт адбыўся ў межах праекту вядучай ВНУ краіны «Дыялог культур і рэлігій», скіраванага на падтрыманне шматвяковых традыцый талерантнасці, добрасуседскіх адносін і вывучэнне гісторыі вядучых канфесій у Рэспубліцы Беларусь.

Гутарку са студэнтамі правёў пробашч маладой сталічнай парафіі ксёндз канонік Францішак Рудзь. Ён распавёў будучым гісторыкам пра гісторыю хрысціянства ў Беларусі, пра стварэнне і развіццё каталіцкіх дыяцэзій, пра архітэктурныя стылі ў будаўніцтве святыняў і традыцыі напісання абразоў.

Асаблівую цікавасць у студэнтаў выклікала гісторыя Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе і фэста ў гонар Маці Божай Будслаўскай, унесенага у рэпрэзентацыйны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Студэнты таксама задалі пытанні аб міжканфесійным дыялогу Касцёла з іншымі вядучымі канфесіямі Беларусі, аб дабрачыннай дзейнасці ў Касцёле і дзейнасці, скіраванай на рэсацыялізацыю людзей, якія трапілі ў складаныя жыццёвыя сітуацыі.

Праект Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «Дыялог культур і рэлігій» актыўна развіваецца. Старт праекту быў дадзены ў 2021 годзе. Ён ажыццяўляецца пры актыўнай падтрымцы вядучых канфесій Рэспублікі Беларусь: каталіцкай, праваслаўнай, мусульманскай і юдэйскай. У межах праекту кіраўніцтва, студэнты, выкладчыкі ўніверсітэта наведваюць святыні, сацыяльныя цэнтры, навучальныя ўстановы, друкарні, манастыры, гаспадарчыя падворкі.

Ксёндз Францішак Рудзь неаднаразова станавіўся ўдзельнікам пасяджэнняў круглых сталоў, дыялогавых пляцовак, экскурсій, валанцёрскіх праграм, ініцыяваных БДУ. За час існавання праекту ў ім узялі ўдзел больш за 800 чалавек.

Абноўлена 12.10.2022 16:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа