Пошук

23.07.2021 13:25   Паводле: pcd.by

У нядзелю 18 ліпеня ў парафіяльным касцёле Маці Божай Ружанцовай у вёсцы Гарадзішча (Баранавіцкі дэканат) біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка памаліўся за хвяраў Другой сусветнай вайны, якія загінулі ў гэтай ваколіцы.

Як паведамляе сайт Пінскай дыяцэзіі pcd.by, візітацыя пастыра касцёла Пінскай дыяцэзіі ў парафію ў Гарадзішчы была прымеркавана да гадавіны мучаніцкай смерці святароў і шматлікіх вернікаў, закатаваных гітлераўцамі каля гэтай мясцовасці падчас Другой сусветнай вайны.

Разам з парафіянамі і мясцовым пробашчам ксяндзом Янушам Фэштэрам біскуп Пінскі памаліўся за ўсіх палеглых, а таксама прасіў Бога аб шчодрым благаслаўленні для мясцовай супольнасці вернікаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця