Пошук

22.02.2021 11:47   Паводле: Арцём Кір'янаў, vdsgrodna.by / Фота: Павел Леановіч

21 лютага Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч удзяліў пяці студэнтам Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне паслугу акалітату і ўстанавіў аднаго кандыдата да дыяканату і святарства.

Акалітамі сталі семінарысты Яўген Абрамаў, Віталь Гурэц, Арцём Кір’янаў, Павел Пагасай і Аляксандр Шыманскі.

У гэты ж дзень, як паведамляецца на сайце семінарыі, кандыдатам да дыяканату і святарства быў устаноўлены студэнт пятага курса Андрэй Юхнік.

«З гэтага моманту акаліты будуць непасрэдна дапамагаць святару падчас  цэлебрацыі Эўхарыстыі. Яны будуць не толькі дакранацца да Найсвяцейшага Цела Езуса Хрыста, але і несці яго далей — вернікам і патрабуючым хворым», — звярнуўся іерарх да акалітаў.

Устанаўленне кандыдатам да святарства арцыбіскуп акрэсліў як «выраз даверу, які Касцёл выказвае таму, хто мае намер у будучыні служыць Богу і людзям».

Прыняццю паслуг папярэднічалі трохдзённыя велікапосныя рэкалекцыі, што завершыліся напярэдадні семінарыйнай урачыстасці. Дні духоўных практыкаванняў спрыялі больш глыбокай падрыхтоўцы семінарыстаў да чарговага адказнага кроку на шляху да святарства.

 

Абноўлена 22.02.2021 12:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця