Пошук

09.02.2021 11:40   Catholic.by
Фота Даніка Ліцкевіча

У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй, хрысціянскі музычны фэст «Дастукацца да нябёсаў», які традыцыйна праходзіў у Баранавічах у другую суботу лютага, плануецца правесці ўвесну.

Як паведамляюць арганізатары мерапрыемства, па дамоўленасці з гарадскімі ўладамі Баранавічаў Дзясяты хрысціянскі музычны фэст «Дастукацца да нябёсаў» яны маюць намер правесці ў маі ў фармаце OPEN AIR worship (хваласпеву на адкрытым паветры).

Арганізатары таксама просяць падтрымаць іх намаганні малітвай, а ахвотных стаць часткай каманды ДДН далучацца на старонцы ў сацыяльнай сетцы Instagram ddn.fest>>>

Па пытаннях акрэдытацыі і іншых арганізацыйных пытаннях звяртацца да дырэктара фэсту кс. Паўла Рудзьмана па тэлефоне:
+375 (29) 709 00 93

Абноўлена 09.02.2021 11:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа