Пошук

15.01.2021 07:35   Catholic.by

14 студзеня Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч развітаўся са спачылым Мітрапалітам Філарэтам.

Каталіцкі іерарх у суправаджэнні ксяндза прэлата Андрэя Стэцкевіча скіраваўся ў праваслаўны Свята-Духаў кафедральны сабор, дзе ўжо другі дзень праходзіла развітанне з Ганаровым Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, які адышоў у вечнасць 12 студзеня.

У галоўнай святыні братняй канфесіі, якая знаходзіцца непадалёк ад мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча сустрэў айцец протаіерэй Аляксандр Шымбалёў.

У цішыні малітоўнага засяроджання арцыпастыр развітаўся з Мітрапалітам Філарэтам, якога лічыў сваім сябрам і настаўнікам.

У пятніцу 15 студзеня, калі цела спачылага Экзарха будзе пахавана ў жыровіцкім Свята-Успенскім манастыры, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць у Мінску цэлебрацыю святой Імшы аб вечным супакоі для святой памяці Мітрапаліта Філарэта.

Абноўлена 15.01.2021 07:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця