Пошук

24.09.2020 13:07   Тэкст і фота: Ян Раманчук / Catholic.by

23 верасня ў парафіі святога айца Піо з П’етрэльчыны ў Гродне падчас адпустовай урачыстасці адбылося ўнясенне рэліквій святога Піо.

Цэлебрацыю Эўхарыстыі ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Гамілію прамовіў канцлер Гродзенскай курыі кс. Аляксандр Мацкевіч.

У ёй парафіяне маглі пачуць, як айцец Піо ўразіў увесь свет сваім незвычайным жыццём і гарачай верай.

Па словах святара, ён быў спаведнікам, якому Бог удзяліў ласку пранікаць у сумленне людзей, а калі ён цэлебраваў Імшу, усе ведалі, што на алтары на самой справе здзяйсняецца вялікая таямніца веры.

Ксёндз Аляксандр Мацкевіч дадаў, што Піо з П’етрэльчыны быў стыгматыкам, чалавекам пастаяннай малітвы, шанавальнікам Маці Божай і няма на зямлі месца, дзе б не чулі пра такога вялікага святога, як ён.

На заканчэнне Імшы біскуп благаславіў вернікаў рэліквіямі святога.

Пробашч парафіі кс. Артур Малафей падзякаваў усім прысутным за ўдзел, а айцам рэдэмптарыстам, гаспадарам капліцы, дзе адбылася гэтая ўрачыстасць, — за магчымасць для маладой парафіі збірацца на Эўхарыстыю.

Таксама парафіяне выказалі віншаванні біскупу Кашкевічу ў яго дзень нараджэння.

 

 

Абноўлена 24.09.2020 14:02
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.