Пошук

Фота: deskgram.org

У час пандэміі многія застаюцца дома ў рэжыме самаізаляцыі. Каб не сумаваць, прапануем здзейсніць шасціхвілінную віртуальную экскурсію ў касцёл святога Юды Тадэвуша ў Вішневе, што на Смаргоншчыне.

Гэтая невялікая парафія на памежжы Гродзенскай дыяцэзіі і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў маляўнічым азёрным краі мае багатую гісторыю.

Пра яе нават выдадзена кніга, а цяпер супрацоўнікі Смаргонскага раённага цэнтра культуры падрыхтавалі відэаэкскурсію па святыні.

З мая па кастрычнік па ініцыятыве тутэйшага пробашча ксяндза Антонія Казлоўскага ў кожны 13-ы дзень месяца ў вішнеўскім касцёле адбываюцца адмысловыя Фацімскія набажэнствы, пра якія мы рэгулярна распавядаем на нашым партале.

А яшчэ нядаўна непадалёк ад мястэчка, каля напаўразбуранай прыдарожнай каплічкі быў знойдзены старажытны крыж — маўклівы сведка былой велічы і вялікай пабожнасці мясцовых жыхароў і іх продкаў.

 

Абноўлена 04.06.2020 18:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця