Пошук

12.12.2019 10:01   Catholic.by

Як мы ўжо паведамлялі раней, малады салезіянскі святар Артур Ляшнеўскі SDB распрацаваў графічную выяву, якая стане сімвалам наступнага Пастырскага года ў Касцёле на Беларусі.

Па рашэнні беларускага каталіцкага епіскапату 2020 Пастырскі год у Касцёле на Беларусі будзе прысвечаны святому Яну Паўлу ІІ. Гэта звязаны з тым, што ў наступным годзе прыпадае 100-я гадавіна з дня нараджэння Вялікага Папы, які прыйшоў на свет 18 мая 1920 года ў невялікім польскім гарадку Вадавіцы, што непадалёк ад Кракава.

Дэвізам наступнага Пастырскага года стануць словы «Адчыніце дзверы Хрысту», якія святы Ян Павел ІІ прамовіў 22 кастрычніка 1978 года падчас святой Імшы на распачацце свайго амаль 27-гадовага пантыфікату.

Невыпадкова на выяве, распрацаванай ксяндзом Артурам Ляшнеўскім SDB, мы бачым Хрыста, які стукаецца ў дзверы. Гэта дзверы чалавечага сэрца, адчыніць якія можа знутры толькі сам чалавек. Толькі той, хто не палянуецца ўстаць з утульнай канапы жыццёвага камфорту і не пабаіцца насцеж адчыніць дзверы для ўсіх, асабліва для найбольш патрабуючых, мае шанц сустрэць на парозе Збаўцу і ўвесці Яго ў свой дом.

Тут жа мы бачым таксама выяву святога папы Яна Паўла ІІ, побач з якою змешчаны тэма і дэвіз 2020 Пастырскага года ў Касцёле на Беларусі.

На пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі іерархі палічылі мэтазгодным, каб сімволіка Пастырскага года, прысвечанага святому Яну Паўлу ІІ, па магчымасці была змешчана ў касцёлах і іншых прыдатных месцах, дзе збіраюцца вернікі. З гэтаю мэтаю былі створаны макеты банераў з адпаведнымі выявамі і надпісамі ў вертыкальным і гарызантальным афармленні.

Памеры арыгінал-макетаў: вертыкальны — 100х250 см; гарызантальны — 200х60 см.

Для раздрукоўкі банераў макет можна спампаваць ТУТ>>>

Увага! Перад раздрукоўкай абавязкова ўдакладніце ў спецыялістаў тэхнічныя параметры, неабходныя для друку. Партал Catholic.by не гарантуе належных параметраў прадстаўленых арыгінал-макетаў для высокаякаснага друку.

Акрамя таго, можна дасылаць заяўкі на атрыманне гатовых банераў ксяндзу Артуру Ляшнеўскаму SDB, упаўнаважанаму Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі быць адказным за выраб і распаўсюджванне сімволікі 2020 Пастырскага года ў Касцёле на Беларусі.

+375 (29) 761 70 17 — кс. Артур Ляшнеўскі SDB

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця