Пошук

06.12.2019 14:08   Тэкст: дк. Яўген Амасёнак / Catholic.by

5 снежня новапасвячаныя дыяканы разам са сваім духоўным айцом кс. Янам Сарэлам і эканомам Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне кс. Валерыем Аброшкам наведалі санктуарый Маці Божай Вастрабрамскай у Вільні.

Там яны ўшанавалі вобраз Той, якая на працягу ўсёй семінарыйнай фармацыі ахінала будучых святароў сваёй нязмернай мацярынскай любоўю і клопатам.

Дыяканы мелі бясцэнную магчымасць стаць ля падножжа цудадзейнага абраза Маці Божай Міласэрнасці і зачэрпнуць неабходных для будучага святарства сілы, мудрасці, адвагі, каб працягваць несці свету моц Божага Евангелля.

Падчас святой Імшы, якую ўзначаліў кс. Ян Сарэла, семінарыйная супольнасць малілася аб ласцы новых пакліканняў да святарства і манаскага жыцця, а таксама ў інтэнцыях усіх вернікаў беларускай зямлі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.