Пошук

31.07.2017 10:11   Catholic.by

6 жніўня ў 11.00 ў Мінску на пляцоўцы ля галоўнага ўваходу ў касцёл свв.  Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) распачнецца духоўна-асветніцкае свята «Скарына, які нас аб’ядноўвае».

Свята будзе прымеркавана да 500-годдзя выдання беларускім асветнікам першай друкаванай кнігі Бібліі на ўсходнеславянскіх землях.

Мэта свята — знаёмства парафіянаў і шырокай грамадскасці з жыццём і дзейнасцю Францішка Скарыны — знакамітага беларуса, вучонага, асветніка і выдаўца кніг Бібліі. Таксама ў праграме і Скарынаўскія чытанні.

«6 жніўня абраны для такога свята нездарма, — адзначыла ў каментарыі Catholic.by адна з арганізатараў мерапрыемства Галіна Івуць. — Якраз у гэты дзень прыпадае свята Перамянення Пана — дзень выдання Скарынам ў 1517 годзе Бібліі».

У свяце прымуць удзел прадстаўнікі хрысціянскіх канфесій Беларусі. Таксама запланаваны выстаўкі, прэзентацыі кніг хрысціянскіх выдавецтваў, выступленні духавенства, вучоных, пісьменнікаў і інш.

Тэл. для даведак: 8 017 200-44-15, 200-56-32, 8029 328 28 25

Абноўлена 31.07.2017 16:11
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця